Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.01.26

Калядкі ў дзіцячым садзе

У нашым дзіцячым садку прайшлі Калядкі з мэтай знаёмства дзяцей са старажытнымі народнымі традыцыямі. Арганізавалі і правялі гэтае мерапрыемства музычныя кіраўнікі сумесна з iншымi педагагiчнымi работнiкамi. У гэты дзень калядоўшчыкi з песнямі, заклікамі, пажаданнямі багацця і шчасця, абышлі ўвесь дзіцячы садок.
Усім гаспадарам вельмі падабалася сустракаць у сябе ў гасцях «калядоўшчыкаў» – прыбраных дарослых і дзяцей, удзельнічаць у традыцыйных калядных варожбах, гульнях, вадзіць карагоды, адорваць калядоўнікаў пачастункамi, слухаць вясёлыя песенькі-калядкі, якія ўслаўляюць пажаданне здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь новы год.


Раздзелы сайта