У нашым дзіцячым садку прайшлі выпускныя ранішнікі. Гэта самае кранальнае, самае незабыўнае з усіх свят, якое сімвалізуе канчатак выдатнай дашкольнай пары. Здаецца, што толькі ўчора бацькі прывялі сваіх малышоў у дзіцячы садок, а сёння яны ўжо развітваюцца з гэтым утульным месцам. Наперадзе хлопчыкаў і дзяўчынак чакае пачатак школьнага жыцця, жадаем усім нашым выпускнікам удачы і шчаслівага шляху!







