У нашым дзіцячым садку праходзіць выстава малюнкаў выхаванцаў, якія займаліся ў аб'яднанні па інтарэсах "Азбука бяспекі". Дзеці ў творчых работах прадэманстравалі свае веды аб асноўных правілах бяспекі на прыродзе, на дарозе, у быце, веданні службаў выратавання, пажарнай бяспекі.
А для бацькоў выхаванцаў нагадваем, што ў Беларусі стартавала рэспубліканская прафілактычная акцыя МНС "Бяспечныя канікулы". Галоўная мэта - нагадаць дарослым і дзецям аб каштоўнасці жыцця і неабходнасці захавання элементарных правіл бяспекі, папярэдзіць пажары, трагедыі на вадзе і іншыя няшчасныя выпадкі.


